2025,7 рубля — гэта 627,8 даляра па сярэднім курсе за люты.

Калі ж браць «чыстымі», то сярэдні заробак за «люты» склаў 1742 рублі, або 540 даляраў.

Самы высокі сярэдні заробак «бруднымі» быў у Мінску — адразу 2768 рублёў «бруднымі» (або 2380 «чыстымі»). 

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5349,3, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3411,7, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — Br2461,4, піша БелТА.

Больш справядлівым з'яўляецца вылічэнне ў медыянным вымярэнні, які называецца два разы на год.

У лістападзе 2023 года медыянны заробак склаў 1499 рублёў 50 капеек «бруднымі». «Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.

Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» заробак складаў 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.

Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш за гэтае значэнне. Такім чынам медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.

Чытайце таксама:

IT цягне эканоміку ўніз. Як за мінулы год змянілася сітуацыя ў сферы

ІП цяпер змогуць падаваць дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе

Падатковая апублікавала поўны спіс аўто, за якія прыйдзецца плаціць падаткі ў дзесяціразовым памеры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0