Жанчына глядзіць тэлевізар, калі Кэтрын, прынцэса Уэльская, абвяшчае, што яна праходзіць прафілактычны курс хіміятэрапіі ад раку, 22 сакавіка 2024 г., Лондан. Фота: Leon Neal / Getty Images

Жанчына глядзіць тэлевізар, калі Кэтрын, прынцэса Уэльская, абвяшчае, што яна праходзіць прафілактычны курс хіміятэрапіі ад раку, 22 сакавіка 2024 г., Лондан. Фота: Leon Neal / Getty Images

У заяве таксама дадаецца, што яны ўдзячныя, што грамадскасць зразумела іх просьбу аб прыватнасці. 

Кэтрын у відэазвароце ў пятніцу расказала, што пачала лячэнне. Ёй паставілі дыягназ пасля аперацыі на брушной поласці. 

Прэс-сакратар Кенсінгтонскага палаца паведаміў: «Прынц і прынцэса надзвычай кранутыя добрымі паведамленнямі людзей тут, у Вялікабрытаніі, па ўсёй Садружнасці і па ўсім свеце». 

Кароль Карл ІІІ і каралева Каміла, якія ведалі пра стан прынцэсы яшчэ да таго, як было абвешчана, заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць яе і прапаноўваць сваю «любоў і падтрымку ўсёй сямʼі ў гэты цяжкі час». 

Іншыя члены каралеўскай сямʼі таксама выказалі сваю падтрымку прынцэсе і прынцу Уэльскаму. 

Так, брат прынца Уільяма Гары разам з жонкай Меган Маркл адправілі з ЗША наступнае паведамленне: «Жадаем здароўя і выздараўлення Кэтрын і яе сямʼі». Герцаг і герцагіня Сасэкскія выказалі надзею, што ў Кэтрын і яе сямʼі будзе дастаткова асабістай прасторы для гэтага. 

Паводле Daily Mail, пара, як і іншыя людзі, не блізкія да каралеўскай сямʼі, нічога не ведала аб хваробе прынцэсы і даведаліся пра гэта з навін.

Чытайце таксама:

Карл III заявіў, што ганарыцца прынцэсай Кейт

Прынцэса Уэльская Кейт Мідлтан паведаміла, што ў яе рак

У прэсе з'явіліся першыя фота прынцэсы Уэльскай пасля рэтушаванай фатаграфіі. Яна на фота пасміхаецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0