Андрэю Мацуку 45 гадоў, ён родам з Полацка. Раней навуковец працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

  • «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)» (2010);
  • «Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі» (2014);
  • «Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.» (2020);
  • «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)» (2023). 

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

У верасні мінулага года Андрэю Мацуку таксама ўручылі прэмію выдання Rocznik Lituanistyczny, якой ушаноўваюцца навукоўцы, што дасягнулі вялікіх вяршынь у даследаванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён стаў лаўрэатам гэтай прэміі за 2022 год.

Чытайце таксама:

Беларускі гісторык атрымаў прэстыжную навуковую ўзнагароду ў Польшчы

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1