Фота: МНС Расіі

Фота: МНС Расіі

Дзяржаўныя і лаяльныя ўлады расійскія выданні атрымалі ўказанне з Адміністрацыі прэзідэнта РФ падкрэсліваць у публікацыях аб тэракце ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» магчымы «ўкраінскі след», піша «Медуза».

Пра гэта «Медузе» распавёў супрацоўнік аднаго з дзяржаўных СМІ. Яшчэ адна крыніца — супрацоўнік выдання, лаяльнага Крамлю, — пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Інфармацыю пра магчымы «ўкраінскі след» у справе аб тэракце ў «Крокусе» распаўсюдзіла ФСБ раніцай 23 сакавіка. Ведамства заявіла, што пасля здзяйснення злачынства чацвёра падазраваных збіраліся перайсці расійска-ўкраінскую мяжу і «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».

Іх затрымалі, як паведаміла ФСБ, у ноч на 23 сакавіка ў Бранскай вобласці па шляху да мяжы.

МЗС Украіны яшчэ 22 сакавіка катэгарычна адкідаў абвінавачванні, якія прагучалі пасля тэракту ад расійскіх афіцыйных асоб, у тым, што Кіеў нібыта датычны да стральбы і пажару ў «Крокус Сіці Холе». «Лічым такія абвінавачванні спланаванай правакацыяй Крамля», — казалі ў Міністэрстве.

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк таксама заяўляў, што Украіна не мае дачынення да тэракту.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

У Душанбэ заявілі, што трое мужчын з арыенціровак не датычныя да тэракту

Усе затрыманыя па падазрэнні ў тэракце ў «Крокусе» — грамадзяне Расіі

Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы

Колькасць ахвяр тэракта ў «Крокус Холе» працягвае расці

Расійскія прапагандысты ўжо ведаюць, хто вінаваты ў тэракце

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17