«Крокус Сіці Хол». Фота: інстаграм залы

«Крокус Сіці Хол». Фота: інстаграм залы

«Крокус Сіці Хол» быў адкрыты 25 кастрычніка 2009 года ў памяць пра спевака Мусліма Магамаева. Зала знаходзіцца ў Краснагорску — гэта Падмаскоўе.

Яна ўваходзіць у склад буйнога комплексу «Крокус Сіці» (гандлёва-выставачны і дзелавы цэнтр).

«Крокус Сіці Хол». Фота: інстаграм залы

«Крокус Сіці Хол». Фота: інстаграм залы

Стандартная ўмяшчальнасць двухузроўневай залы — 6200 чалавек. Калі ў партэры арганізоўваюць танцпол, то можа змясціцца да 9500 чалавек.

Валодае канцэртнай залай мільярдэр Арас Агалараў. У 2021 годзе Forbes ацэньваў яго багацце ў $1,2 млрд.

Арас Агалараў з сынам Эмінам. Фота: інстаграм Агаларава-старэйшага

Арас Агалараў з сынам Эмінам. Фота: інстаграм Агаларава-старэйшага

Мільярдэру не раз даставаліся дарагія дзяржзаказы, расказваў The Insider. Напрыклад, ён атрымаў падрады на будаўніцтва стадыёнаў да чэмпіянату свету па футболе, аб'ектаў Далёкаўсходняга Федэральнага ўніверсітэта, касмадрома «Усходні», антыкавіднага шпіталя, Цэнтральнай кальцавой аўтадарогі вакол Масквы. 

У 2012-м мільярдэр казаў, што не супраць, каб Пуцін кіраваў пажыццёва.

«Калі б ён пагадзіўся, то я толькі вітаў бы. Таму што любое змяненне ў Расійскай Федэрацыі — вось вы называлі нейкія прозвішчы. Каго вы назвалі? Навальны? (…) Краіна разваліцца з вашым Навальным», — казаў ён тады ў інтэрв'ю «Дажджу».

Арас Агалараў быў добра знаёмы з Дональдам Трампам, яшчэ да яго прэзідэнцкай кампаніі. У 2013-м яны дамаўляліся аб бізнэс-партнёрстве ў сферы будаўніцтва і сумесна арганізоўвалі конкурсы прыгажосці. А падчас выбарчай кампаніі Агалараў перадаваў Трампу дарагія падарункі: у прыватнасці, карціну коштам дзясяткі тысяч даляраў. 

Сын Агаларава, Эмін, робіць музычную кар’еру (ён больш вядомы пад простым сцэнічным імем Emin).

Спявак Emin. Фота: інстаграм Эміна

Спявак Emin. Фота: інстаграм Эміна

Калісьці ён нават зняў Трампа ў адным са сваіх кліпаў. Эмін таксама вядзе бізнэс. Ён прэзідэнт кампаніі Agalarov Development. Сярод праектаў кампаніі — курорт, клініка, сетка фітнес-клубаў, агенцтва мерапрыемстваў і мадэльнае агенцтва і іншае.

The Insider пісаў, што Агалараў і яго сям'я апынуліся фігурантамі расследавання па справе аб умяшанні ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе.

Жонка і дачка алігарха маюць амерыканскае грамадзянства і жывуць у ЗША. На жонку Агалараў аформіў кватэру ў Маямі. Знаходзіцца іх жыллё на востраве для найбагацейшых людзей — Fisher Island. Трапіць на востраў можна толькі на прыватнай лодцы, верталёце або пароме.

Кватэра сям'і ў Маямі. Фота: The Insider

Кватэра сям'і ў Маямі. Фота: The Insider

Паведамляецца, што пасля тэракту Агалараў і яго сын прыбылі на месца трагедыі. Папярэдне ў ёй загінула 62 чалавекі, яшчэ 146 пацярпелых. Вялікі пажар у канцэртнай зале, які ахапіў амаль 13 тысяч квадратных метраў, лакалізавалі і працягваюць тушыць.

Чытайце таксама:

Тэракт у «Крокус Сіці Хол»: што вядома на гэты момант

З'явіліся ВІДЭА, на якіх бачныя першыя секунды падзей у «Крокус Хол»

Што за група «Пікнік», перад канцэртам якой адбыўся тэракт

Клас
28
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
14
Сумна
22
Абуральна
69