Не ўсе ведаюць, што цукар, акрамя салодкага смаку і высокай каларыйнасці, мае яшчэ шэраг адметнасцей. Адна з іх — здольнасць асвяжыць колер тканін.

Для гэтага дастаткова замачыць адзенне ці бялізну ў растворы цукровай вады (адна-дзве сталовыя лыжкі на пяць літраў вады) і пакінуць на некалькі гадзін. Затым памыць як звычайна.

Такое замочванне перадухіліць лінянне тканін і ўзмоцніць іх натуральны колер. Прычым эфект будзе заўважны як на белым, так і на цёмным адзенні.

Калі ў вас няма часу ці ахвоты замочваць бялізну, то можна проста дадаць адну-дзве сталовыя лыжкі цукру ў аддзел для парашку ці проста ў барабан пральнай машыны. Эфект будзе той жа. Акрамя гэтага, цукар абароніць тканіны ад дэфармацыі пры мыцці. Асабліва калі яны з натуральнага шоўку, воўны ці кашэміру.

Цукар таксама можна выкарыстаць на этапе паласкання. Але для адзення ён не пасуе. Затое вельмі эфектыўны для штораў. Для гэтага ў аддзел для кандыцыянеру трэба засыпаць 2—3 сталовыя лыжкі цукру.

Паласканне з дадаткам цукру дадаць шторам прыгажосці і пазбавіць складак. Для лепшага эфекту шторы рэкамендуецца адразу пасля мыцця павесіць. Яны выцягнуцца пад уласнай вагою.

Цукар — не адзіны традыцыйны, бабулін сродак для мыцця. Мы пісалі раней пра эфект, які аказвае дабаўленне ў пральную машыну лаўровага ліста.

Чытайце яшчэ:

Аказваецца, мы ўсё жыццё няправільна мылі бялізну. Вось, як гэта рабіць найбольш эфектыўна

Гэты метад дапаможа вам зэканоміць на мыцці адзення. Ён вельмі просты

Звычкі, якія псуюць пральную машыну і адзенне

Клас
17
Панылы сорам
12
Ха-ха
8
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
20