Вясна і восень — асаблівыя поры для нашых пушыстых гадаванцаў. На іх прыпадае інтэнсіўная лінька. Здаецца, што ў гэты час поўсць лётае ўсюды. Для таго, каб у час прання наша адзенне пазбавілася поўсці жывёлаў, існуе некалькі простых спосабаў.

Вільготныя сурвэткі 

Дзякуючы сваёй структуры вільготная сурвэтка добра збірае розныя віды забруджання. Асабліва добра яна спраўляецца з поўсцю. Дастаткова разам з бялізнай у пральную машыну пакласці 1—3 сурвэткі.

Вопытныя гаспадыні раяць таксама праць швэдры разам з вільготнай сурвэткай.

Губка для мыцця посуду

Замест вільготных сурвэтак можна пакласці новую губку для мыцця посуду. Пад час прання губка збярэ на сябе ўсю поўсць і пральная машына пасля завяршэння працы застанецца чыстай.

Калі поўсці на адзенні шмат, то пакладзіце некалькі губак.

Шарыкі для пральнай машыны

Добрым рашэннем можа стаць выкарыстанне спецыяльных шарыкаў для прання. Яны могуць быць зроблены з гумы ці мець тэкстыльнае пакрыццё. Такія шарыкі таксама эфектыўна збяруць поўсць і ачысцяць адзенне і бялізну.

Бігудзі на ліпучцы

Эфектыўна пазбавіцца ад поўсці хатніх жывёлаў дапамогуць бігудзі на ліпучках. Як сцвярджаюць дасведчаныя гаспадыні, іх можна выкарыстаць не толькі па прамым прызначэнні.

Фота: Albuquerque / Getty Images

Фота: Albuquerque / Getty Images

Двух валікаў на ліпучках дастаткова, каб сабраць у час прання варсінкі поўсці. Як і ў выпадку з шарыкамі, бігудзі можна выкарыстоўваць шмат разоў.

Спадзяёмся, што гэтыя рэкамендацыі дапамогуць вам лёгка і эфектыўна пазбавіцца поўсці хатніх жывёлаў з адзення і бялізны.

Чытайце яшчэ:

Навошта ў пральную машыну кідаць шарыкі з фольгі

Кіньце ў пральную машыну лаўровы ліст. Вы будзеце задаволеныя

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5