Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытанні папраўкі ў заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.

Законапраект замацоўвае новыя падыходы да рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і вызначае новую структуру бізнесу, якая будзе складацца з дзвюх катэгорый:

— юрыдычныя асобы, у ліку якіх вылучаюцца малыя (з колькасцю працуючых да 100 чалавек), сярэднія (з колькасцю да 250 чалавек) і буйныя (з колькасцю звыш 250 чалавек) камерцыйныя арганізацыі;

— фізічныя асобы, якія будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці рамесніка, уладальніка аграэкасядзібы, індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама самастойна весці прафесійную дзейнасць. 

Абмяжоўваюцца віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Іх пералік будзе ўстанаўлівацца ўрадам зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці. Гэты спіс невядомы. 

Па відах дзейнасці, якія не ўвайшлі ў названы пералік:

— з 1 кастрычніка 2024 года ўводзіцца забарона на рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў;

— устанаўліваецца абавязак пераходу дзейных на момант прыняцця законапраекта індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы (да 31 снежня 2025 года). 

Паводле прэс-службы, прадугледжваецца перагляд відаў дзейнасці, якія будуць даступныя для ажыццяўлення рамеснікам і самазанятым грамадзянам. Такія віды дзейнасці будуць вызначацца ўрадам. 

Гэты закон зараз павінен адобрыць Савет Рэспублікі, затым ён будзе перададзены на подпіс Лукашэнку.

Чытайце таксама:

ІП цяпер змогуць падаваць дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе

У Беларусі хочуць запусціць прамысловую іпатэку

«Спадзяюся, што мы вырулім, таму што робім нешта важнае і добрае». Дырэктарка кнігарні расказала, што такое кніжны бізнэс у сучасных умовах

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
29