Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ сумняваецца, што варта ўключаць у Крымінальны кодэкс паняцце ліцвінізму.

«Я не ведаю, ці варта дадаваць у Крымінальны кодэкс слова «ліцвінізм», таму што мне здаецца, у нас тады будзе доўгая дыскусія аб тым, што яно насамрэч азначае. Наш Крымінальны кодэкс не павінен змяшчаць такіх расплывістых паняццяў», — заявіла прэмʼер -міністр журналістам у Сейме ў чацвер.

Яна закранула гэтую тэму пасля паведамленняў разведслужбаў, што палітыкі і грамадскія дзеячы ў апошні час пачалі атрымліваць шмат электронных лістоў з пагрозамі ад груп, якія прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму і нібыта дзейнічаюць у Літве.

Аднак Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы падкрэсліў, што ў Літве няма пагрозы арганізаваным групам, якія прапагандуюць ліцвінізм. На думку ДДБ, падобныя лісты звязаныя з псіхолага-інфармацыйнымі аперацыямі варожых дзяржаў і маюць на мэце дыскрэдытаваць беларускую дэмакратычную апазіцыю.

У апублікаванай ДДБ у пачатку сакавіка справаздачы было пазначана, што супрацоўнікі беларускай разведкі спрабавалі вербаваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве. Сярод яе прадстаўнікоў ёсць і асобы, якія прапагандуюць радыкальныя палітычныя погляды.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Літвы: Расія паспрабуе зладзіць тут хаос

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Літва спыніла пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці

Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1