Пра смерць паведамілі ў фэйсбуку яго сябры.

Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Равецкім Бары, што ў Чэрвеньскім раёне.

Скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1971—1979 і 1983—1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979—1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, дарадца пасольства СССР у Польшчы. 

У 1976 годзе Аляксей Каўка напісаў «Письмо к русскому другу», у якім культурніцкая палітыка камуністычных уладаў у Беларусі называлася асіміляцыйнай.

У 1980-я Каўка, які працаваў дарадцам у савецкай амбасадзе ў Варшаве, перапраўляў на Захад творы, што не маглі быць апублікаваныя ў БССР, у тым ліку рукапіс вядомай кнігі Алега Бембеля «Родная мова і маральна-эстэтычны прагрэс», што пабачыла свет у Лондане.

У 1991-м даслаў на імя Гарбачова тэлеграму аб сваім выхадзе з «партыі-жандара і ворага нацыянальнага самавызначэння народаў»…

Каўка спачатку даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін.

Аднак з канца 1970-х зацікавіўся праблемамі адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Францішка Скарыны, Янкі Купалы, Кастуся Езавітава, Івана Луцкевіча, Вацлава Ластоўскага, Мікалая Улашчыка і інш.

У 1994-м Каўку прапаноўвалі пасаду пасла Беларусі ў Літве, але ён адмовіўся.

Ён жыў у Маскве і выдаваў гісторыка-літаратурны альманах «Скарыніч».

Аляксей Каўка больш чым паўвеку пражыў у сталіцы Расіі, але хацеў быць пахаваны на малой радзіме.

Чытайце таксама:

Памёр бацька Міколы Статкевіча

Памёр Усевалад Свентахоўскі

Памерла Ніна Давыдзенка

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
5