Як сцвярджаецца, у дызайне, прадстаўленым у мінулым годзе грамадству на канферэнцыі «Новая Беларусь», наўмысна былі пакінутыя шматлікія «пасхалкі» і заўважныя толькі спецыялістам недакладнасці:

«Канечне, мы чакалі нечага падобнага, але, як бачыце, прапагандыстам у супрацы з КДБ спатрэбілася больш за паўгода, каб зрабіць адзін экзэмпляр гэтай вельмі далёкай па форме і якасці ад арыгінала «фальшыўкі».

Мы наўмысна дадалі шэраг «пасхалак» — і некаторыя з іх «спрацавалі». Але не ўсе, таму чакаем другую серыю гэтай таннай камедыі», — адзначае спецыяліст.

Пра некаторыя з гэтых недакладнасцяў ён сказаў ужо цяпер. Паводле суразмоўцы, у паказанай па АНТ фальшыўцы папяровая старонка даных замест запланаванай полікарбанатнай, а таўшчыня пашпарту — як у афіцыйнага беларускага, хоць у новага нацыянальнага будзе іншая.

«Цісненне на вокладцы «пашпарта» залацістага колеру — гэта, напэўна, паводле ўяўленняў прапагандыстаў, «дорага-багата». Але дызайнеры, якія працуюць над сапраўдным праектам, не падзяляюць захапленне падобным «савецкім шыкам», — іранізуе спецыяліст.

За некалькі хвілін прагляду ён нібыта налічыў больш за 15 памылак у «новым пашпарце ад КДБ», аднак не ўсе спецыфічныя нюансы сапраўднага праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі цяпер гатовыя раскрыць да рэлізу.

Што да «базы даных», доступ да якой нібыта атрымала КДБ, то яе проста не існуе ў прыродзе. Ніякая з беларускіх структур на гэты момант не збірала персанальныя даныя людзей, якія ў будучым плануюць падацца на новы нацыянальны пашпарт.

Чытайце таксама:

АПК: Ідзе фэйкавая рассылка наконт пашпарта новай Беларусі для збору даных

Што не так з пашпартам «Новай Беларусі» для кэдэбіста, паказаным на АНТ

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

label.reaction.like
11
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
54
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
5