Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе партал ZME Science, навукоўцы з ЗША распрацавалі прэпарат, які дае арганізму эфект ад фізічных практыкаванняў без неабходнасці займацца спортам. Распрацоўка прэпарата доўжылася больш за 10 гадоў, а сам ён быў паспяхова пратэставаны на грызунах.

«У аснове прэпарата ляжыць навастворанае біяхімічнае злучэнне пад кодавай назвай SLU-PP-332, якое прыводзіць у дзеянне ўсе тры віды бялкоў ERR (экстраген — звязаныя рэцэптары). Гэтыя бялкі ў звычайных умовах актывуюцца толькі падчас фізічных практыкаванняў і адыгрываюць асноўную ролю ў кіраванні рэакцыяй арганізма на фізічную нагрузку і паляпшэнні метабалізму», — расказалі парталу ZME Science распрацоўшчыкі прэпарата.

Навукоўцы адзначылі, што эфект ад прэпарата «моцна нагадвае» эфект ад заняткаў спортам, і што гэта адкрывае новыя магчымасці для змагання з атлусценнем, сардэчнай недастатковасцю, зніжэннем функцый нырак і нават з хваробай Альцгеймера

У будучыні прэпарат плануецца выпускаць у звычайных таблетках.

«Аднак гэта не заменіць усе перавагі ад фізічнай актыўнасці і спорту, бо прэпарат лепш за ўсё дзейнічае менавіта ў сукупнасці з фізічнымі практыкаваннямі, як узмацняльнік. 

Да таго ж прэпарат ствараўся намі ў першую чаргу для тых, хто не мае фізічнай магчымасці займацца спортам», — падагульнілі навукоўцы.

Чытайце таксама:

У ЗША ін'екцыі для пахудання афіцыйна ўхвалілі ў якасці лекаў пры сардэчных захворваннях

Ультраапрацаваныя прадукты могуць уплываць не толькі на наша цела, але і на мозг — навукоўцы

Чаму Беларусь у лідарах у свеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе не схільныя? Тлумачыць псіхатэрапеўтка

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
4