Во Ван Тхыонг. nhandan.vn

Во Ван Тхыонг. nhandan.vn

Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі В'етнама адправіў у адстаўку прэзідэнта краіны Во Ван Тхыонга за парушэнні партыйнай дысцыпліны, якія выклікалі негатыўную рэакцыю грамадскай думкі і паўплывалі на рэпутацыю партыі і ўлады, піша Радыё Свабода.

Як паведаміла В'етнамскае інфармацыйнае агенцтва, Во Ван Тхыонга звольнілі адразу з усіх пасад — прэзідэнта, члена Палітбюро і кіраўніка Рады нацыянальнай абароны і бяспекі.

«Цалкам усведамляючы сваю адказнасць перад партыяй, дзяржавай і народам, ён падаў заяву аб звальненні з займаных пасад», — адзначаецца ў паведамленні.

Ніякіх канкрэтных дэталяў у прычынах адстаўкі не паведамляюць.

Нацыянальны сход В'етнама абраў Во Ван Тхыонга прэзідэнтам 2 сакавіка 2023 года пасля адстаўкі ягонага папярэдніка ў выніку карупцыйнага скандалу. Во Ван Тхыонг быў самым маладым кіраўніком В'етнама. Яму 53 гады.

Чытайце таксама:

Беларусь і В'етнам узаемна адмяняюць візы

Смажаныя сабакі на прылаўках і музыка з Pokemon на могілках. Беларус расказаў, як тры месяцы пражыў на поўдні В'етнама

Па Кыргызстане распаўзаецца страх. Што адбываецца ў гэтай краіне і чаму там масава саджаюць журналістаў

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0