Упершыню комплекс вытворчых будынкаў плошчай у 7670 квадратных метраў спрабавалі прадаць у снежні мінулага года. Але тады патэнцыйных купцоў адпужала цана аж у 2 600 000 рублёў, або 835 000 даляраў па тагачасным курсе.

На таргах, якія праходзілі сёння, лот ішоў ужо з 80%-й зніжкай, па 206 009 даляраў у эквіваленце. І за права валодаць ім змагаліся тры юрыдычныя асобы.

«Аўкцыён доўжыўся гадзіну. Было зроблена 38 ставак. Кошт продажу вырас амаль у тры разы і склаў 1 923 960 рублёў (595 653 даляраў паводле курсу). Выйграла кампанія, якая займаецца продажам будматэрыялаў», — піша «Анлайнер», спасылаючыся на словы арганізатараў аўкцыёну.

Фабрыка «Славянка» пачала працаваць у Брэсце ў 1960-я гады. Тады там уручную стваралі, акрамя матрошак, навагоднія цацкі, якія стаялі пад елкай у кожнай савецкай кватэры. Канчаткова «Славянка» спыніла сваю працу ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць з аўкцыёну вядомую краму канфіскату. Цана пытання — $2,5 мільёна

У Мінску спрабуюць прадаць закінутую грамадскую прыбіральню, каб зрабіць з яе кавярню. Цана не сімвалічная

Арыштаваную самую буйную сонечную электрастанцыю Беларусі не змаглі прадаць, бо нікому не трэба

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2