Каментатару было 52 гады.

Уткін памёр сёння ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы імя Пірагова ў Маскве, піша Baza. Ён быў дастаўлены туды машынай хуткай дапамогі. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць.

Адразу пасля шпіталізацыі Уткіна падключылі да апарата ШВЛ. Але рэанімаваць яго не ўдалося.

На беларускай глебе Уткін праславіўся перадусім тым, што часта адпускае з'едлівыя рэплікі на адрас беларускага футбола, і з-за ягонай папулярнасці гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Аднак у 2020 годзе, калі ў Беларусі разгарнуўся шырокі грамадскі рух супраць дыктатуры, ён падтрымаў пратэсты і паабяцаў больш беларусаў не троліць.

Чытайце таксама:

Васіль Уткін: У сувязі з падзеямі ў Мінску я спыняю любы тролінг на беларускую тэму

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
56
Абуральна
1