Алег Вярцінскі на відэа СК

Алег Вярцінскі на відэа СК

Следчы камітэт расследуе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах да 6-гадовага хлопчыка. Злачынства адбылося ў 2012 годзе ў адной з мінскіх школ. Тады невядомы мужчына зайшоў услед за дзіцем у туалет, зрабіў непрыстойныя дзеянні і выйшаў. Хлопчык адразу расказаў пра здарэнне дарослым, але злачынцу так і не знайшлі.

СК паведамляе, што новыя тэхналогіі дазволілі ідэнтыфікаваць гвалтаўніка. Апроч таго, падазраваны — 36-гадовы Алег Вярцінскі — даў прызнальныя паказанні.

Алег Вярцінскі

Алег Вярцінскі

Адметнасць сітуацыі ў тым, што Вярцінскі ўжо знаходзіцца ў калоніі. Ён адбывае пакаранне па двух артыкулах — за такія самыя гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй, а таксама за ўдзел у пратэстах.

Прапаганда публікуе здымкі Вярцінскага з розных маршаў пратэсту — 2020. Яму ў віну ставілася знаходжанне на праезнай частцы. 

У 2021 годзе Вярцінскаму прысудзілі 15 гадоў зняволення — 2 гады за ўдзел у пратэстах і 14 гадоў за сэксуальны гвалт.

Цяпер яго будуць судзіць зноў.

Інфармацыя пра Вярцінскага як асуджанага па палітычным артыкуле ёсць на сайце «Вясны», аднак праваабаронцы не патрабуюць яго неадкладнага вызвалення, як у сітуацыі з палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
15