А пральныя машыны гэта не закранула — іх экспарт трымаецца, расказалі ў эфіры БТ.

Доля прадаваных халадзільнікаў на тэрыторыі Беларусі складае каля 50%.

А вось прадукцыі на складзе больш, чым летась.

«З аднаго боку, склад — гэта замарожаныя абаротныя сродкі для прадпрыемства, але з другога — магчымасць хутка нарасціць аб'ёмы ў выпадку неабходнасці. Для «Атланта» характэрная сезоннасць. Яна ярка выяўленая, таму склад прадпрыемству аб'ектыўна неабходны. Пытанне менавіта ў тым, наколькі ён вялікі. Пакуль што я не ацэньваю склад «Атланта» як катастрофу. Ён з перавышэннем да мінулага года, але гэта не крытычна ў бягучай сітуацыі», — лічыць генеральны дырэктар Дзмітрый Харытончык.

Кіраваць «Атлантам» Харытончыка паставілі 11 сакавіка. Дагэтуль ён быў намеснікам міністра прамысловасці.

Чытайце таксама:

Дырэктар-манах і калгас з асуджанымі. Расказваем пра «Атлант», які калісьці грымеў, а цяпер штогод прадукуе мільённыя страты

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»

Беларусь адзіная ў ЕАЭС, хто мае станоўчае гандлёвае сальда з Расіяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1