Сілавікі са здзекам называюць сваю рубрыку «Кватэрнае пытанне». Яны выламалі дзверы, выкінулі на падлогу ўсе рэчы з шафаў, паламалі дзверцы ў іх, перавярнулі канапу. 

Раман Халілаў быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2019 годзе. Ён зʼехаў ва Украіну, затым — у Польшчу. 

У кастрычніку 2021 г. за стварэнне групы «Рэвалюцыйнае дзеянне», у якой быў і Халілаў, сілавікі завялі больш за дзясятак крымінальных спраў. На лаве падсудных апынуліся дзесяць чалавек — сярод якіх Аляксандр Францкевіч (атрымаў 17 гадоў пазбаўлення волі), Ахікіра Гаеўскі-Ханада — (16 гадоў), Марфа Рабкова (15 гадоў).

У снежні 2021 года затрымалі маці Халілава Гаянэ Ахціян, арыштавалі на 10 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, а затым абвясцілі падазраванай па справе аб грубым парушэнні парадку і перавялі ў ЦІП на Акрэсціна.

Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах зʼявілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях у атачэнні міліцыі.

Пазней на жанчыну завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Яе прыгаварылі да трох гадоў «хіміі».

Чытайце таксама:

Вераніка Цапкала — пакупнікам яе канфіскаванай кватэры: «Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!»

У Гродне АМАП за ўдзел у пратэстах затрымалі дальнабойшчыка, які вярнуўся з Польшчы

У Гомелі грамадзянку Украіны асудзілі да 9 гадоў зняволення за «шпіянаж»

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
54