«Bielaruski Dziciačy Śpieŭnik»

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі. Акрамя таго, укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Сёння — амаль праз сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску. 

Акрамя нот, ёсць і аўдыёдадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

«Bielaruski Dziciačy Śpieŭnik»

Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.

У найбліжэйшы часе плануюцца прэзентацыі «Дзіцячага спеўніка» ў розных гарадах.

7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаюць на прэзентацыю спеўніка ў Познані.

Чытайце таксама:

«Як нацыя вучылася спяваць». Выйшаў другі наклад кнігі пра Антона Грыневіча

«Калі мужчына спявае, ён адчувае сябе моцным». Сяржук Доўгушаў стварае новы мужчынскі хор

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0