Леанід Сазанаў. Фота: Інстытут навукі і тэхналогій Аўстрыі

Леанід Сазанаў. Фота: Інстытут навукі і тэхналогій Аўстрыі

Прэмія, якая суправаджаецца грашовым прызам у 15 тысяч еўра, прысуджана ўраджэнцу Беларусі з фармулёўкай «за выдатныя дасягненні ў галіне структурнай біялогіі мембранных бялковых комплексаў». 

Тлумачыцца, што яго даследаванні паглыбляюць разуменне прычын розных захворванняў і тым самым закладваюць аснову для распрацоўкі эфектыўных прэпаратаў для барацьбы з імі. 

Указаная прэмія ўручаецца за пажыццёвыя дасягненні ў сферы матэматыкі і прыродазнаўчых навук. Яе першым атрымальнікам у 1956 годзе быў уласна сам Эрвін Шрэдынгер — адзін з заснавальнікаў квантавай механікі. 

Леанід Сазанаў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Брэсце. Вучыўся на кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ ў Мінску, потым атрымаў доктарскую ступень па біяфізіцы ў МДУ ў Маскве. 

Доўгі час працаваў у Вялікабрытаніі — у Бірмінгеме, Лондане і, нарэшце, 18 гадоў у Кембрыджы. З 2015 года — прафесар Інстытута навукі і тэхналогій Аўстрыі. 

Апублікаваў каля 70 навуковых прац. Зʼяўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Вядомы адкрыццём першай атамнай структуры комплексу I дыхальнага ланцуга. 

«Для мяне асаблівы гонар атрымаць дадзеную прэмію, бо менавіта кніга Эрвіна Шрэдынгера «Што такое жыццё?», якую я прачытаў у школе, натхніла мяне заняцца біяфізікай пазней ва ўніверсітэце», — растлумачыў лаўрэат.

Чытайце таксама:

Кітайскія навукоўцы знайшлі спосаб, як сціснуць дата-цэнтр да памераў DVD-дыска

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

Навукоўцы распрацавалі прышчэпкі без балючых уколаў — адразу пад скуру. Вось як гэта працуе

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0