Фота: твітар «Калгары Флэймз»

Фота: твітар «Калгары Флэймз»

Улічваючы 20 галявых пасаў, зараз у беларуса на рахунку 47 бамбардзірскіх балаў (27+20).

За ўвесь сезон 2021-2022 (а тады Ягор гуляў за «Нью-Джэрсі Дэвілз») у яго было 46 бамбардзірскіх балаў (24 шайбы + 22 галявыя перадачы).

У мінулым сезоне ў Шаранговіча было ўсяго 30 балаў (13+17), столькі ж у першым сезоне ў НХЛ (2020-21) — 30 (16+14).

А ў гэтым сезоне яшчэ 18 гульняў наперадзе.

Вось толькі з агульнай гульнёй у «Калгары» бяда. Каманда прайграла «Караліне» 2:7 і займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф на восем балаў. Шанцы трапіць у Кубак Стэнлі невялікія.

«Вашынгтон Кэпіталз» Аляксея Протаса адстае ад зоны плэй-оф на тры балы.

Чытайце таксама:

Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі

На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1