А палове на чацвёртую ночы пошукавы атрад «Анёл» паведаміў, што дзеткі знойдзеныя, яны жывыя.

«Падрабязнасці паведамім пазней! Пошукавая аперацыя завершана! Усім вялікі дзякуй за вашыя неабыякавыя сэрцы!» — гаворыцца ў паведамленні.

«Дзякуючы сумесным намаганням, зніклыя ў Пухавіцкім раёне дзяўчынкі знойдзены за некалькі кіламетраў ад дома ў лесе. Дастаўляюцца ў Пухавіцкую ЦРБ для агляду дактарамі», — паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Наталля Сахарчук.

Дзяцей знайшлі, калі прачэсвалі лес сумесна з супрацоўнікамі ПСА «Анёл», распавяла прадстаўнік МУС. Яна таксама адзначыла, што важную ролю адыграла выкарыстанне квадракоптараў.

***

Дарына і Валерыя Багдзевіч (4 і 2 гады) былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Каля 17:30 пайшлі ў бок дома і зніклі. Пазней была дадзена абвестка пра іх вышук.

Чытайце таксама:

Жыхара Вілейкі тры дні шукала міліцыя і «анёлы», а ён вярнуўся дахаты з сяброўкай і нават пераначаваў з ёй

12-гадовую Лізавету з Дзятлава, якую шукалі чатыры дні, знайшлі мёртвай

У Смаргонскім раёне больш за суткі шукалі пенсіянера, а ён не хацеў, каб яго знайшлі

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0