Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на фоне абстралянага еменскімі хусітамі гандлёвага судна ў Чырвоным моры. Фоты: AP / Contributor Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на фоне абстралянага еменскімі хусітамі гандлёвага судна ў Чырвоным моры. Фоты: AP / Contributor Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

Акрамя вышэй згаданых краін, таксама задзейнічаныя Азербайджан і Турцыя.

«Як адзначаюць еўрапейскія кампаніі DHL, RailGate Europe, Rail Bridge Cargo і Kuehne & Nagel, попыт на чыгуначны транзіт праз Расію і Беларусь за апошнія месяцы ўзрос на 25-40 працэнтаў.

Толькі за гэты студзень з Кітая ў Польшчу прайшло амаль 15 тысяч кантэйнераў аб'ёмам да 30 тон кожны. Такі шлях цяпер доўжыцца ад 25 да 30 дзён», — піша Financial Times.

Пры гэтым кампаніі падкрэслілі, што такая колькасць кантэйнераў у месяц усё роўна не можа параўнацца з грузапад'ёмнасцю сучасных кантэйнеравозаў, кожны з якіх можа перавозіць па 24 тысяч такіх кантэйнераў за раз. 

Таксама аператары дадалі, што выконваюць санкцыйнае заканадаўства Еўрасаюза ў дачыненні да беларускай і расійскай прадукцыі. Некалькі з іх заявілі, што практычна не карыстаюцца маршрутам праз Расію і Беларусь пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Аднак сам транзіт забараніць нельга, бо кантэйнеры з грузам ідуць не з Беларусі і Расіі, а з трэціх краін. Таму транзітныя краіны маюць магчымасць збіраць пошліны за транспарціроўку тавараў па сваёй тэрыторыі і за карыстанне сваімі чыгуначнымі шляхамі», — рэзюмуе Financial Times.

Чытайце таксама:

Ці могуць хусіты цалкам адсекчы сусветны інтэрнэт? Разбіраемся

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Чым пагражае беларускай эканоміцы продаж угнаенняў па дэмпінгавых цэнах

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
19