Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў драўляных дошках. Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў драўляных дошках. Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Паводле версіі следства, кантрабандныя цыгарэты завозілі праз памежны пункт у Палоўцы ў 2017—2018 гадах. 18 асобаў дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Цяпер фігурантаў 17, справу аднаго вылучылі ў асобнае вядзенне.

8 абвінавачаных — былыя супрацоўнікі мытні і падатковай службы. Яны, як падлічыла пракуратура, атрымалі не меней за 12 тысячаў злотых (каля 3 тысячаў долараў) за дазвол правозіць кантрабанду.

Амаль усе фігуранты віны не прызналі і адмовіліся даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні. Толькі на апошнім пасяджэнні суда 8 сакавіка выступілі некаторыя былыя службоўцы, яны толькі паказалі на свае шматгадовыя заслугі і ўзнагароды.

Пракуратура запатрабавала пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года ўмоўна да трох гадоў турмы, штрафаў у 40—50 тысячаў злотых (10—13 тысячаў долараў); для колішніх службоўцаў — забарону на працу ў дзяржаўных установах, яны таксама мусяць вярнуць суму хабару.

Адвакаты просяць апраўдання. Абаронцы, у прыватнасці, аспрэчваюць існаванне арганізаванай злачыннай групы.

Пры гэтым адвакат аднаго беларуса паскардзіўся, што ягоны кліент сведчыў падчас следства, прызнаў віну, аднак пакаранне для яго запатрабавалі большае, чымся абяцалі. Юрыст папрасіў суд прызначыць менавіта такое пакаранне, якое было ўзгоднена з бокам абвінавачвання.

На беларуска-польскай мяжы часта знаходзяць цыгарэты. Апошні раз пра буйную партыю кантрабанды паведамлялася на мінулым тыдні: супрацоўнікі Малашэвіцкай мытні ў Люблінскім ваяводстве выявілі 241 тысячу пачак коштам мільён долараў. Цыгарэты схавалі ў грузавым цягніку.

Чытайце таксама:

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы

У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі ў 10 разоў

За чатыры паездкі ў Польшчу можа атрымацца нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0