Фота: olympics.com

Фота: olympics.com

Рашэнне аб байкоце Алімпійскіх гульняў у Парыжы павінна быць прынята раней, чым за апошнія 24 гадзіны да адкрыцця Алімпіяды, заявіла ў інтэрв'ю Латвійскаму радыё прэм'ер-міністр Эвіка Сіліня, піша Delfi.lv.

Яна лічыць, што калі ў Алімпійскіх гульнях будуць стартаваць таксама спартоўцы з Расіі і Беларусі, рашэнне аб байкоце павінна прымацца сумесна некалькімі краінамі.

Латвія ўжо выказала сваё меркаванне па гэтым пытанні, нагадала прэм'ер.

На пытанне аб тым, ці лічыць яна прымальным, што рашэнне можа быць прынята і на працягу апошніх 24 гадзін да адкрыцця Алімпіяды, Сіліня заявіла, што гэта было б несправядліва ў адносінах да спартсменаў, для якіх удзел у гульнях звязана з дадатковымі выдаткамі і планаваннем часу.

«Такое рашэнне павінна быць прынята раней, але мы праінфармаваныя аб ходзе думак Украіны, і цяпер знаходзімся ў перамоўным працэсе», — сказала прэм'ер-міністр, нагадаўшы, што Латвія ўжо выказала сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы з нейтральным статусе. Спартоўцы не павінны выступаць пад афіцыйнымі сцягамі, павінны ехаць у Парыж без чыноўнікаў, адназначна асудзіць уварванне Расіі ва Украіну з удзелам беларускай тэрыторыі, а таксама адхрысціцца ад сілавых ведамстваў (з часоў СССР спартоўцы прыпісаныя да МУС, КДБ ды іншых структур і нават маюць вайсковыя званні). Таксама трэба паспець прайсці да Алімпіяды, якая пачнецца 26 ліпеня, патрэбныя кваліфікацыйныя спаборніцтвы.

Аднак Латвія хоча дамагчыся таго, каб спартоўцы гэтых краін наогул былі пазбаўленыя ўдзелу ў Алімпіядзе. Некалькі латвійскіх спартоўцаў заявілі, што не будуць удзельнічаць у Алімпіядзе разам са спартоўцамі краін-агрэсараў.

Латвія пакуль не вырашыла, што рабіць, калі МАК не зменіць сваю пазіцыю, але перад прыняццем канчатковага рашэння чакаецца меркаванне Украіны па гэтым пытанні.

Чытайце таксама:

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе

Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1