За Джо Байдэнам сядзяць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майк Джонсан. Фота: Andrew Harnik / AP

За Джо Байдэнам сядзяць віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майк Джонсан. Фота: Andrew Harnik / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з апошняй перад будучымі выбарамі штогадовай праграмнай прамовай, State of the Union, і пачатак прамовы прысвяціў расійскаму лідару Пуціну, развязанай ім вайне, а таксама крытыцы выказванняў Дональда Трампа наконт НАТА і саюзнікаў ЗША, піша Бі-бі-сі.

«Мой папярэднік, былы прэзідэнт-рэспубліканец, кажа Пуціну, што той можа рабіць што яму захочацца. Я лічу, гэта абуральна, гэта небяспечна і гэта непрымальна!» — заявіў Байдэн.

Патэнцыйны супернік Байдэна на выбарах у канцы гэтага года Дональд Трамп на адной з сустрэч з прыхільнікамі распавёў аб размове з лідарам нейкай еўрапейскай краіны НАТА, якая быццам бы здарылася ў яго падчас яго прэзідэнцтва. У гэтай размове Трамп нібы заявіў, што Амерыка не стане дапамагаць гэтай краіне, калі на яе нападзе Расія, бо гэтая краіна не выконвае прыняты ў НАТА нарматыў ваенных выдаткаў у 2% ВУП.

Байдэн адразу пасля гэтай прамовы Трампа назваў яе «бязмозглай і безадказнай».

«Мы павінны спыніць Пуціна! — заявіў Байдэн у чацвер у штогадовай прамове перад Кангрэсам ЗША. — Калі Злучаныя Штаты кінуць Украіну, Украіна акажацца ў небяспецы, Еўропа акажацца ў небяспецы, свет у небяспецы».

«Я хачу сказаць прэзідэнту Пуціну адну простую рэч: мы не кінем саюзнікаў. Мы не схілімся. Я не схілюся!» — працягнуў Байдэн.

Словам аб неабходнасці падтрымліваць Украіну стоячы апладзіравалі не толькі кангрэсмены і сенатары ад Дэмакратычнай партыі, але і некаторыя рэспубліканцы.

Аднапартыйцы Байдэна ўскоквалі і апладзіравалі стоячы практычна кожнай яго рэпліцы на працягу ўсёй прамовы.

Дональд Трамп адрэагаваў у сваім звычайным стылі.

«Ён не стаў супраць Пуціна, ён аддаў Пуціну Украіну!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social, не тлумачачы, што гэта ён мае на ўвазе.

Далей у сэрыі допісаў Трамп, не ўдаючыся ў падрабязнасці, заявіў, што Байдэн хлусіць па ўсіх асноўных праграмных пунктах, а таксама абвінаваціў прэзідэнта ў тым, што ён не жадае вырашаць праблему паўднёвай мяжы і хоча напоўніць краіну імігрантамі.

Чытайце таксама:

Якімі могуць быць наступствы вяртання Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачыць амерыканскі палітолаг

Нікі Хэйлі аб'явіла аб выхадзе з выбарчай гонкі

«Усё цудоўна». 81-гадовы Байдэн здаровы і энергічны, заявіў яго лекар пасля медагляду

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0