Да апублікаванай на электроннай гандлёвай пляцоўцы закупкі «забеспячэнне апавяшчэння абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі з дапамогай накіравання SMS-паведамлення» на суму адна тысяча рублёў прымацаваны дакумент за подпісам ваенкама Андрэя Крываносава.

У ім гаворыцца, што арыенціровачныя тэрміны ажыццяўлення закупкі — люты—сакавік 2024 года. А ў самым тэндары паказаны тэрмін пастаўкі — з 1 красавіка па 31 снежня 2024 года.

Таксама апублікаваныя патрабаванні да паслугі. SMS ад ваенкамата павінны быць накіраваны ў трох выпадках:

  • з мэтай удакладнення звестак воінскага ўліку,
  • для мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі (на ваенныя зборы),
  • пры прызыве грамадзян на ваенную службу па мабілізацыі (у выпадку вядзення ваенных дзеянняў).

У апошнім выпадку тэкст SMS будзе выглядаць так.

«Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным загадзе (у вайсковы камісарыят)».

У канцы лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. Цяпер сотавыя аператары абавязаны прадастаўляць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных.

Так можа выглядаць SMS-позва ў адпаведнасці з данымі дзяржзакупкі (візуалізацыя Флагштока)

Так можа выглядаць SMS-позва ў адпаведнасці з данымі дзяржзакупкі (візуалізацыя Флагштока)

Гэта зроблена, каб высылаць SMS-позвы. Такія паведамленні будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем. У адпаведнасці з законам, прававыя наступствы ўзнікаюць з моманту дастаўкі паведамлення.

Чытайце таксама:

Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Мальцаў, Жадобін, Раўкоў. Як склаўся лёс міністраў абароны Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5