Ілзэ Ліепа. Скрын відэа

Ілзэ Ліепа. Скрын відэа

Ліепа звярнулася па грамадзянства Літвы (у яе таксама ёсць расейскае) у 2000 годзе. Тады яна выступала з літоўскім артыстам Пятрасам Скірмантасам. Яе хадайніцтва задаволілі і ўручылі пашпарт.

Ініцыятыва пазбавіць балерыну грамадзянства ўзнікла пасля таго, як Ліепа, якая мае літоўскае і расійскае грамадзянства, у інтэрв'ю расійскім СМІ асудзіла паводзіны краін Балтыі і выказала падтрымку вайне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва Украіне.

Згодна з Законам аб грамадзянстве, асоба пазбаўляецца грамадзянства Літвы, набытага ў парадку выключэння, калі сваімі дзеяннямі ставіць пад пагрозу інтарэсы бяспекі Літвы або публічна выказвае падтрымку дзяржаве, якая ставіць пад пагрозу інтарэсы бяспекі Літвы.

У адпаведнасці з гэтым палажэннем Наўседа ў верасні 2023 года пазбавіў літоўскага грамадзянства фігурыстку Маргарыту Драбязка, якая разам з мужам Павіласам Ванагасам удзельнічала ў праектах, арганізаваных Таццянай Наўкай, жонкай прэс-сакратара прэзідэнта Расіі. 

Чытайце таксама:

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

Саюзнікі Украіны назбіралі грошай на 800 тысяч снарадаў

У беларуса, які нагаварыў усякага на Літву, забралі дазвол на жыхарства

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1