74.ru

74.ru

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, сяржанта прызвалі ўвосень 2022 года падчас частковай мабілізацыі, а праз чатыры месяцы ён упершыню збег з часткі.

— Сын у дваццатых датах лютага прыбыў дадому і паведаміў, што яму далі звальненне, — распавяла ў судзе маці мабілізаванага. — А затым праз некалькі дзён з'ехаў нібыта ў частку. У сярэдзіне мая ад сына мне стала вядома, што ён знаходзіцца ў свайго таварыша. Акрамя таго, ад кіраўніка сяла стала вядома, што сына шукае камандаванне часткі.

19 мая маці асабіста адвезла сына ў вайсковую часць, а 27 ці 28 мая ён зноў прыехаў дадому. Распавёў, што яму далі звальненне «ў сувязі з днём нараджэння».

— Праз некалькі дзён сын з'ехаў, сказаўшы, што на службу, — сказала маці ў судзе.

Праз месяц яна даведалася, што сын увесь гэты час зноў знаходзіўся ў прыяцеля, і 26 чэрвеня жанчына зноў адвезла яго ў частку. У ліпені і жніўні сітуацыя паўтарылася, але тады за сяржантам прыехала вайсковая паліцыя і камандаванне часткі. Яго прызналі вінаватым у трох эпізодах самавольнага пакідання часткі.

— Прысудам Магнітагорскага гарнізоннага вайсковага суда шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначанае пазбаўленне волі на тэрмін сем гадоў у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, — паведамілі ў прэс-службе суда. — Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

«Распілоўваць цынкавую труну балгаркай — занятак не для слабанервовых». Аповед афіцэра, які суправаджаў «груз 200» па Расіі

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4