У канцы мінулага года па падазрэнні ў супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі былі затрыманыя некалькі грамадзян Літвы, паведамляецца ў апошнім дакладзе аб ацэнцы пагроз нацыянальнай бяспецы, піша Delfi.lt.

Як паказаў аналіз Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і другога дэпартамента аператыўнай службы, падазраваныя, хутчэй за ўсё, выконваючы заданні беларускай спецслужбы, за ўзнагароджанне збіралі і перадавалі заказчыку сабраную інфармацыю.

Паведамляецца, што ні ў каго з затрыманых не было дазволу на працу з сакрэтнай інфармацыяй, а перадаваная імі інфармацыя аб літоўскай інфраструктуры асаблівай важнасці і вайсковых аб'ектах не была засакрэчаная.

Аднак адзначаецца, што такія звесткі дапамаглі прадстаўнікам беларускага рэжыму ажыццяўляць варожыя дзеянні супраць Літвы. Цалкам верагодна, па словах спецслужбаў, што сабраная падазраванымі інфармацыя неабходная не толькі беларускім, але і расійскім узброеным сілам — пры распрацоўцы планаў патэнцыйнай ваеннай агрэсіі супраць суседніх краін.

Паводле звестак літоўскіх спецслужбаў, беларуская разведка значна пашырае сваю дзейнасць за мяжой і ўзмацняе контрразведніцкі рэжым унутры краіны. Робяцца спробы выкарыстаць беларускую дыяспару ў Літве для варожай дзейнасці ў дачыненні да Вільні.

Беларускія спецслужбы імкнуцца выкарыстоўваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве для збору разведвальнай інфармацыі аб Літве і яе ўстановах, беларускай дэмакратычнай апазіцыі і самой беларускай дыяспары», — гаворыцца ў дакладзе.

Чытайце таксама:

У Літве збіраюцца пастрожыць правілы працаўладкавання для замежнікаў

У беларуса, які нагаварыў усякага на Літву, забралі дазвол на жыхарства

Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3