Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Апроч гэтага, яна мусіць выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічынь (1480 рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды 600 рублёў і дзяржпошліну на карысць дзяржавы ў 111 рублёў, піша «Вясна».

Вядома, што пры гэтым Вольга — удава, якая выхоўвае траіх непаўнагадовых дзяцей. Яна знаходзілася на волі да суду, але вядома, што яе затрымлівалі на некалькі сутак да прад'яўлення абвінавачання.

Суддзя Вольга Галаўнёва прызнала яе вінаватай у тым, што яна запосціла ў інстаграм сторыз, якія нібыта зневажалі мясцовага інспектара ДПС. Вольга Галамака прызнала віну і распавяла, што размясціла ў сваім інстаграме ролік з ім, бо была пакрыўджаная тым, што супрацоўнік склаў на яе пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Калі яе спынілі, у яе машыны не было пасведчання пра тэхнічнае абслугоўванне. Сторыз маглі паглядзець каля 60 чалавек — менавіта столькі ў жанчыны падпісантаў.

Супрацоўнік ДПС запрасіў пазоў 5000 рублёў, аднак Вольга Галамака адзначыла, што гэта сума занадта высокая для яе. Суддзя зменшыла яе да 600 рублёў, якія жанчына мусіць выплаціць на карысць «пацярпелага».

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — крыміналка

Ад палітзняволенай Алены Лазарчык ужо два месяцы няма лістоў

У Крупках суд апраўдаў абвінавачанага ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
21