З-за новай хвалі патоку нелегальных мігрантаў Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) прапануе ў бліжэйшы час аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы Латвіі з Беларуссю, гаворыцца ў падрыхтаваным МУС праекце распараджэння, піша Delfi.lv.

Плануецца, што ўзмоцнены рэжым аховы мяжы будзе дзейнічаць з 13 сакавіка да 12 верасня 2024 года.

У зімовыя месяцы паток мігрантаў у Латвію, які падтрымліваецца Беларуссю, зменшыўся, таму ўзмоцнены памежны рэжым не быў падоўжаны пасля 10 лютага 2024 года.

Аднак цяпер, калі ціск нелегальнай міграцыі зноў расце, Дзяржаўная памежная ахова заклікае зноў увесці ўзмоцнены памежны рэжым.

Чытайце таксама:

Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Латвія пабудуе на мяжы з Расіяй і Беларуссю паўнавартасную лінію абароны

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0