Падчас канферэнцыі Маск таксама паведаміў, што X на працягу некалькіх месяцаў разлічвае атрымаць у Каліфорніі і Нью-Ёрку ліцэнзію на грашовыя пераводы.

Раней Маск казаў, што ў карыстальнікаў сацсеткі ў будучыні з'явіцца магчымасць пераводзіць адзін аднаму грошы — для запуску функцыі ў ЗША кампанія павінна атрымаць ліцэнзіі ў кожным штаце.

У студзені 2023 года выданне The Verge выпусціла расследаванне, як Ілан Маск прывёў сацсетку X (раней твітар) у хаос.

Усяго за тры месяцы, пісалі журналісты, кампанія страціла шэраг рэкламадаўцаў, звольніла не менш за палову супрацоўнікаў, у тым ліку за крытыку новага ўладальніка, а таксама забараніла распрацоўшчыкам ствараць і развіваць альтэрнатывы афіцыйнаму дадатку.

Чытайце таксама:

Маск абвінаваціў у падпале на заводзе Tesla ў Нямеччыне «тупых экатэрарыстаў»

Ілан Маск страціў першую пазіцыю ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету

Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0