Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. У сераду разам з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай яна выступіла з прамовай перад Кангрэсам Еўрапейскай народнай партыі. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі — і заклікала рабіць усё, каб яна не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.

Яе прэс-служба адзначыла ключавыя цытаты прамовы.

«Наш маральны абавязак — змагацца за палітвязняў. Яны разлічваюць на нас. І яны разлічваюць на вас. Мы павінны зрабіць іх вызваленне нашым прыярытэтам і абавязкам. У нас няма ключа ад турмаў. Але ёсць іншыя інструменты. Калі рэжым будзе ведаць, што за кожную смерць, за кожнага чалавека за кратамі ён панясе адказнасць, сітуацыя можа змяніцца».

«Рэжым робіць усё, каб палітвязні адчулі сябе кінутымі. Ён прымушае іх сваякоў публічна асуджаць дзяцей, сёстраў і братоў як ворагаў дзяржавы. Мы чыталі пра гэта ў кнігах пра сталінскія часы, але ніколі не верылі, што такое магчыма ў 21-м стагоддзі».

«Не перастану паўтараць, як моцна я захапляюся жанчынамі-лідарамі. Калі б Лукашэнка знаходзіўся ў гэтым пакоі, у яго напэўна здарыўся б сардэчны прыступ.

У яго састарэлым светапоглядзе месца жанчыны — на кухні, каб варыць боршч, але ніяк не ў палітыцы. Лукашэнка кажа: «Я не ваюю з жанчынамі». Але менавіта гэта ён і робіць».

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Балгарыі

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

Клас
21
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2