Аляксандр Лукашэнка на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржорганаў сістэмы нацыянальнай бяспекі распавёў, што нібыта яго палітычныя праціўнікі, дэмакратычнае грамадства ад спецслужбаў прапрацоўваюць тры асноўныя сцэнары.

«Калі разглядаць тры сцэнары, пра якія казаў наш галоўнакамандуючы, яны маюць агульную аснову і будуюцца на адзінай платформе. Першы сцэнар, які агучыў Галоўнакамандуючы, — гэта спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў перыяд ужо мінулай электаральнай кампаніі. Як бачым, гэты сцэнар не ўдалося рэалізаваць», — сказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Леанід Касінскі.

На яго думку, гэтага сцэнара ўдалося пазбегнуць таму, што шмат у чым сілавы блок дзейнічаў дастаткова згуртавана. «Дзесьці на далёкіх рубяжах спыняліся спробы (правакацый). А гэтыя спробы былі, і іх было шмат», — запэўніў ён.

Леанід Касінскі адзначыў, што сёння апаненты Беларусі быццам бы спрабуюць правесці працу над памылкамі 2020 года. «Яны робяць гэта сякерна. Але пошук трыгераў, якія могуць дэстабілізаваць сітуацыю, працягваецца», — дадаў ідэолаг.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі крыміналак за «экстрэмізм» завялі з 2020 года ў Мінску 

ГУБАЗіК справаздачыўся аб затрыманні яшчэ 5 жыхароў Бярозы

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1