Гатэль Sharming Inn у Егіпце. Фота: сайт booking.com

Гатэль Sharming Inn у Егіпце. Фота: сайт booking.com

Валюта Егіпта аслабла больш чым на 38% у выніку доўгачаканай дэвальвацыі, якая можа дапамагчы краіне атрымаць дадатковыя мільярды крэдытаў ад Міжнароднага валютнага фонду. Гаворка ідзе пра павелічэнне бягучага крэдыту ў 3 мільярды долараў да больш чым 10 мільярдаў даляраў.

У кароткатэрміновай перспектыве дэвальвацыя можа выклікаць інфляцыю і нанесці шкоду егіпцянам. Але прэзідэнт Абдэль-Фатах Ас-Сісі і чыноўнікі робяць стаўку на рэформы, якія прыцягнуць замежных інвестараў у краіну, стабільнасць якой лічыцца вырашальнай для ўсяго Блізкага Усходу. Так яны плануюць пакласці канец найгоршаму эканамічнаму крызісу за апошнія дзесяцігоддзі.

Ці можна праз дэвальвацыю егіпецкага фунта чакаць зніжэння цэнаў на адпачынак у гэтай краіне? У турыстычным агенцтве «А» адказваюць так:

«Спецыялісты кажуць, што адзначаюць значнае зніжэнне цэнаў на найбліжэйшыя вылеты, але ў цэлым, калі разглядаць больш далёкія даты/перыяды адпачынку, то цэны застаюцца ў ранейшых значэннях. Гэтая інфармацыя актуальная на дадзены момант, бо карэкціроўкі цэнаў і іх абнаўлення прыходзяць да нас ад партнёраў практычна штодня». 

Чытайце таксама:

Турцыя, Чарнагорыя, Іспанія: паглядзіце, якія туры можна забраніраваць на лета проста цяпер

Ці ўдасца ашчадзіць, калі ляцець у Егіпет з абласных цэнтраў?

Найлепшы ў свеце сэрвіс, вельмі прыгожа і ўсюды суперсмачна. Невідавочны кірунак для зімовага адпачынку

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6