Мужчына стаў актыўна распытваць старога гарадзенца аб гісторыі ювелірнага ўпрыгожвання і нават прасіў даць памераць, праўда, пенсіянер адмовіўся.

У выніку мужчына дачакаўся зручнага моманту і сарваў пярсцёнак коштам 500 рублёў з рукі пенсіянера, пасля чаго ўцёк. Аб злачынстве паступіла паведамленне ў Ленінскі РАУС.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў шпікі крымінальнага вышуку райаддзела ўстанавілі асобу падазраванага.

Ім аказаўся 44-гадовы гарадзенец. Пасля злачынства зламыснік здаў пярсцёнак у ювелірную краму і атрымаў за яго 480 рублёў Грошы ён патраціў на спіртное, ежу і кветкі для знаёмай.

Яго дзеянні Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта кваліфікаваны па артыкуле «Рабаванне, злучанае з гвалтам, не небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага».

За гэтае злачынства прадугледжана да шасці гадоў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0