Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка быў зоркай беларускага гандболу. Фота: Tut.by

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка быў зоркай беларускага гандболу. Фота: Tut.by

Беларуская тэнісная федэрацыя за два гады санкцый панесла страты — каля мільёна еўра, заявіў кіраўнік арганізацыі Сяргей Рутэнка журналістам падчас прэс-канферэнцыі, піша «Спутнік».

Ён адзначыў, што падстава сабрацца ў аўторак не пазітыўная — вынік разгляду ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) апеляцыі БТФ да Міжнароднай федэрацыі.

«Мы хочам расказаць, як гэта адбывалася, і тыя факты, парушэнні, якія былі судом выяўленыя, але ніяк не былі прыцягнутыя да справы», — сказаў Рутэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь унесла вялікі ўклад у развіццё сусветнага тэніса. За мінулыя два гады БТФ панесла істотныя страты з-за абмежаванняў.

«Калі мы ўжо гаворым пра нейкую шкоду, наша лічба за два гады набліжаецца да мільёна еўра. Мы папрасілі, у сваю чаргу, Міжнародную федэрацыю пакрыць нанесеную нам шкоду», — дадаў кіраўнік арганізацыі.

Паводле яго слоў, яна складаецца з прызавых грошай, якія павінны былі атрымаць беларускія каманды, таксама былі павялічаны выдаткі ў сувязі з тым, што рэспубліка не можа праводзіць у сябе турніры. Акрамя таго, выраслі выдаткі на камандзіроўкі.

«Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ — цішыня, проста маўчок і нічога больш па сутнасці», — рэзюмаваў Рутэнка.

***

Міжнародная тэнісная федэрацыя (IТF) з другой паловы 2020 года не давала дазволу арганізоўваць юніёрскія (да 18 гадоў) і прафесійныя турніры на тэрыторыі Беларусі. 

У 2022-м IТF адмовіла ў правядзенні матчаў з камандамі Мексікі і Бельгіі. А 1 сакавіка 2022 года Рада дырэктараў МТФ, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК, прыпыніў у членстве БТФ і забараніў Беларусі ўдзельнічаць ва ўсіх афіцыйных спаборніцтвах. Акрамя таго, была прынятая забарона на правядзенне міжнародных турніраў у Беларусі, Рэспубліку выключылі з усіх адукацыйных праграм і праграм падтрымкі спартсменаў.

Беларусь падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у сувязі з грубымі парушэннямі правядзення працэдуры прыпынення сяброўства ў IТF. У выніку 9 лютага 2024 года пасля шматразовых пераносаў тэрмінаў прыняцця рашэння САЅ пакінуў у сіле рашэнне IТF і апеляцыю Беларускай тэніснай федэрацыі адхіліў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе

Тэнісіст упершыню ў гісторыі выйграў турнір, прайграўшы першыя сэты ўсіх матчаў

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1