Грамадзяне, якіх трывожыць разбурэнне месца пахавання нямецкіх ваеннапалонных, што бралі ўдзел у аднаўленні раёна аўтамабільнага завода імя Кірава пасля Другой сусветнай вайны, склалі электронную петыцыю на адрас Магілёўскага гарвыканкама. Да яе прыкладаюцца фота мемарыяла па стану «да» і «пасля».

У сувязі з гэтым падпісанты петыцыі просяць даць ім абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі, які мае патлумачыць:

  • на падставе якога рашэння або нарматыўна-прававога акта быў праведзены дэмантаж агароджы і капліцы на паказаным вышэй пахаванні нямецкіх ваеннапалонных?

  • ці мае статус «вайсковага пахавання» азначанае вышэй пахаванне?

Чытайце таксама:

У Курапатах новыя факты вандалізму, зноў пацярпеў крыж Ластоўскаму

Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»

«Не выключаю, што па загадзе мясцовых уладаў». У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
45