Мі-171Е

Верталёты, якія Аргенціна перадасць Украіне. Скрын відэа torreddo / YouTube

Як піша Financial Times, прэзідэнт Хаўер Мілей перадаў два ваенныя верталёты расійскай вытворчасці. 

Як пішуць украінскія крыніцы, гэта верталёты Мі-171Е, якія з'яўляюцца адной з версій савецкага Мі-8. Верталёты былі перададзены Аргенціне ў снежні 2011 года і выкарыстоўваліся галоўным чынам для забеспячэння аргенцінскіх антарктычных станцый і правядзення пошукова-выратавальных работ. 

Верталёты абсталяваныя метэаралагічнымі радарамі і пагрузачным кранам. За кошт наяўнасці дадатковых паліўных бакаў яны маюць большую дальнасць палёту. Акрамя гэтага, машына мае мадыфікаваны стабілізатар і кілявую бэльку, што дазволіць больш эфектыўна яе выкарыстоўваць, напрыклад, для эвакуацыі параненых, транспартыроўкі боекамплекта, дэсанта ці перавозкі іншых ваенных грузаў. Верталёт можа перавозіць да 24 пасажыраў ці да 4 тон грузаў на знешніх падвесках.

Як адзначыў Мілей, такім жэстам ён імкнецца падтрымаць Украіну. Таксама лідар Аргенціны заявіў, што плануе правесці саміт падтрымкі Лацінскай Амерыкі для Украіны.

Financial Times звяртае ўвагу, што ў сваёй знешняй палітыцы Мілей аддаў прыярытэт супрацоўніцтву з краінамі, якія абараняюць свабоду. Сярод іх ЗША, Ізраіль і Украіна. Сваёй пазіцыяй адносна Украіны Мілей рэзка адрозніваецца ад іншых лідараў рэгіёну. Так, прэзідэнты Бразіліі Лула да Сілва і Мексікі Лопес Абрадор занялі больш нейтральную пазіцыю.

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лятаў на інагурацыю Мілея, які стаў новым саюзнікам Украіны ў Паўднёвай Амерыцы, каб устанавіць асабісты кантакт.

Чытайце яшчэ:

Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»

Супрацоўнікаў Расавіяцыі падазраюць у продажы самалётаў і верталётаў для патрэб Украіны

Украіна атрымае 12 мільярдаў даляраў ад Японіі

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1