Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP

«Дзверы прычыненыя, а правілы злёгку пастрожылі і змянілі. Проста дыскусія дала вынік, і я думаю, што на гэтым этапе гэтага павінна быць дастаткова», — заявіў Ландсбергіс 1 сакавіка журналістам.

«Гэта дастаткова моцны сігнал, што ў Літву павінны прыязджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам больш за ўсё патрэбныя», — падкрэсліў міністр.

Таксама ён заявіў, што было б няправільна рабіць яшчэ больш суровымі абмежаванні, уведзеныя для грамадзян Беларусі, беручы пад увагу толькі нейкія выключныя выпадкі. Так міністр адрэагаваў на выказванні беларуса, які нядаўна публічна абразіў Літву, што чарговы раз дало падставу для дыскусіі аб неабходнасці ўзмацнення суровасці санкцый.

«Адзінкавыя выпадкі вельмі падаграваюць эмоцыі і выклікаюць вялікія спрэчкі. Гэта зразумела, так бывае, так дзейнічаюць дэмакратычныя грамадствы. Аднак уносіць сістэмныя змены з-за адзінкавых выпадкаў няправільна. Нам трэба захоўваць сябе ў руках, мець спакойныя нервы і глядзець сістэмна. Гэта маё пажаданне тым ведамствам, якія павінны прымаць гэтыя рашэнні», — адзначыў міністр.

Таму, на ягоную думку, сістэмныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян не могуць прымацца на падставе такіх выпадкаў.

«Я не ўпэўнены, што ў нас ёсць 100 працэнтаў літоўцаў, якія паважаюць літоўскую мову, якія жадаюць жыць у Літве і робяць усё паводле сваіх абавязкаў і Канстытуцыі. Іншымі словамі, у кожным народзе мы знойдзем людзей, якія паводзяць сябе варожа ў адносінах да інтарэсаў свайго народа і інтарэсаў дзяржавы, у якой яны жывуць», — сказаў Ландсбергіс.

Таксама ён падкрэслівае, што ў выніку прынятых сістэмных рашэнняў плынь беларусаў, якія прыбываюць у Літву, ужо скарацілася.

Чытайце таксама:

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Пад выглядам беларусаў літоўцам пагражаюць «вярнуць Вільню» і «прыйсці да жонкі і дзяцей». Але гэта фэйкавыя акаўнты

Беларусы ў Літве масава атрымліваюць паведамленні з пагрозамі дэпартацыі. Стрыжак гаворыць аб правакацыі

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
11