Здымак ілюстрацыйны. Фота: Evren Kalinbacak / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Evren Kalinbacak / vecteezy.com

Хоць Брусель даў Балгарыі палёгку і дазволіў працягваць закупкі ў Расіі да канца 2024 года, улады краіны прынялі пастанову датэрмінова далучыцца да нафтавага эмбарга. Адпаведнае рашэнне Балгарскі парламент патлумачыў неабходнасцю спыніць «прамое фінансаванне Расіі на фоне геапалітычнай напружанасці, якая працягваецца».

У канцы 2023 года Балгарыя закупляла штодня да 200 тысяч барэляў нафты з Расіі, забяспечваючы найбольшы ў краіне НПЗ у Бургасе, які належыць расійскай кампаніі «Лукойл». Для завода магутнасцю 8,8 млн тон у год, якім «Лукойл» валодае з 1999 года разам з сеткай з 500 АЗС, быў уведзены 60-працэнтны падатак на прыбытак. Ён будзе дзейнічаць датуль, пакуль расійская кампанія не пазбавіцца ад бізнэсу ў краіне.

Расійскую нафту Балгарыя замяняе на пастаўкі з Казахстана, Паўночнай Афрыкі, а таксама з Блізкага Усходу. Ужо ў студзені НПЗ у Бургасе атрымаў 120 тысяч тон казахстанскай нафты, 76 тысяч тон іракскага гатунку Basrah Light, а таксама партыю з Туніса памерам 33 тысячы тон.

Чытайце таксама:

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

Рост цэнаў на нафту дае Расіі грошы на вайну — The Economist

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2