Паліцыянты вядуць падазраванага ў злачынстве. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

Паліцыянты вядуць падазраванага ў злачынстве. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка па-ранейшаму знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі хворая апрытомнее, яе чакае доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі пра сам ход лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым наглядам у шпіталі і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», — падкрэсліла Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
82
Абуральна
8