1 сакавіка днём будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу -2..+4°С, па паўднёва-заходняй палове +5..+7°С, максімальная днём складзе ад +4°С па паўночным усходзе да +15°С па паўднёвым захадзе. У Мінску будзе +8°С.

2 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу -3…+4°С, па захадзе Беларусі да +6°С, максімальная днём будзе ад +5°С па паўночным усходзе да +15°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +8°С.

3 сакавіка пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад -4°С па ўсходзе да +6°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём +3..+10°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +12°С. У Мінску +6°С.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1