«Адхіляем галаслоўныя абвінавачванні ЕС у нейкім спецыяльным рэжыме адбывання пакаранняў для асобных грамадзян Беларусі, лёсы якіх прыцягваюць асаблівую ўвагу ў заходніх палітычных колах толькі з прычыны іх палітычных прыхільнасцяў. У дачыненні да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адбываюць пакаранні за ўчыненыя крымінальныя злачынствы, як і ў любой краіне ЕС, прымяняюцца без якой-небудзь дыскрымінацыі патрабаванні адпаведных законаў аб рэжымах выканання пакаранняў. Усе зняволеныя атрымліваюць неабходнае медыцынскае і іншае садзейнічанне ў парадку і абʼёмах, вызначаных законам, — піша МЗС. 

Патрабаванні вызваліць палітвязняў МЗС назвала таксама «безгрунтоўнымі».

«Безгрунтоўныя публічныя патрабаванні ЕС аб ​​вызваленні нейкіх асобных асоб, асуджаных у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кампетэнтным судом па абвінавачанні ва ўчыненні крымінальных злачынстваў, на падставе палітычных пераваг еўрапейскіх урадаў і палітыкаў прымушаюць усумніцца ў сапраўднай прыхільнасці Еўропы прынцыпу вяршэнства права», — гаворыцца ў паведамленні. 

Таксама МЗС прыгразіла новымі крымінальным пераследам у дачыненні да апанентаў Аляксандра Лукашэнкі з-за чарговых санкцый ЕС.

«Новыя незаконныя абмежавальныя меры, якія ўводзяцца супраць Беларусі, зʼяўляюцца прадметам вывучэння праваахоўных органаў і могуць стаць легітымнай падставай для новых крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія іх ініцыявалі, у тым ліку ўжо асуджаных за падобныя злачынствы, якія аднак усё яшчэ ўхіляюцца за мяжой ад адбыцця пакарання», — пагражае МЗС.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

У турмах памерлі 5 палітвязняў. 

Чытайце таксама:

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй

«Пражыць 6 гадоў выглядае складанай задачай». Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
59