Фота: БелТА

Фота: БелТА

У прадстаўнічыя органы ўлады абраныя сапраўдныя патрыёты, якія хварэюць за сваю краіну, адданыя беларускаму народу, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, каментуючы вынікі выбараў дэпутатаў, піша БелТА.

Палата прадстаўнікоў восьмага склікання сфарміравана ў поўным складзе, адзначыў спікер. «У ліку дэпутатаў — 70 членаў чатырох палітычных партый: «Белая Русь» (51 мандат), Камуністычная партыя Беларусі (7), Ліберальна-дэмакратычная партыя (4), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці» (8), — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

«У новае скліканне ўвайшлі 20 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў бягучага склікання і 3 — мінулых скліканняў. Дазвольце павіншаваць вас, паважаныя калегі, з чарговым этапам вашай дэпутацкай дзейнасці і пажадаць здароўя, шчасця і поспехаў на карысць роднай Беларусі», — дапоўніў Уладзімір Андрэйчанка.

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку

Лукашэнка: Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0