Марціновіч — практыкуючы псіхолаг з 20-гадовым стажам, актыўны ўдзельнік пратэстаў. Яшчэ ў 2021-м у яе дома і на працы адбыліся ператрусы, яна адбыла 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Па сканчэнні адміністрацыйнага арышту Алу Марціновіч звольнілі з Інстытута павышэння кваліфікацыі. З-за пераследу вымушана была ў верасні 2022 года пераехаць ва Украіну.

Месяц таму ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем праект «ЛУКАвица». Дачыненне да яго, паводле МУС, мае Ала Марціновіч.

Раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, Вадзіма Пракопʼева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец, прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор», а таксама маці загінулага каліноўца Паўла «Волата».

Чытайце таксама:

Некаторых людзей, якія раней «заплацілі» за данат, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве — «Байхэлп»

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
46