Крыху пазней Аляшчук апублікаваў фота, на якім, як сцвярджаецца, «не клічнік і не пытальнік, а падпаленая расійская сушка». Ён дадаў, што публікуе фота, каб «ніхто не сумняваўся».

Гэта ўжо другое паведамленне за сённяшні дзень аб знішчэнні расійскага Су-34.

Мінабароны Расіі ні на першую заяву, ні на другую пакуль не адрэагавала. Праваенны расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber сцвярджэнне ўкраінскіх вайскоўцаў аб збіцці Су-34 сёння днём адмаўляў.

Чытайце таксама:

Украінскія паветраныя сілы збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык

На збітым у пятніцу расійскім А-50 былі 10 чалавек

На Херсоншчыне ўпаў расійскі Су-34

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0