Інцыдэнт адбыўся ў жніўні мінулага года. У той вечар пенсіянер піў моцныя напоі і закусваў іх кавуном, які крыху раней знайшоў каля смеццевых кантэйнераў. А ўжо бліжэй да ночы мужчына вырашыў пазбавіцца ад кавуновых скарынак, для чаго выйшаў на балкон і стаў кідаць іх у двор.

Адна з гэтых скарынак звалілася на дах аўтамабіля Chevrolet Aveo, пакінуўшы на ім увагнутасць. Уладальніца машыны звярнулася ў міліцыю.

Спачатку пенсіянер адмаўляў сваю датычнасць да нанесенай шкоды, аднак затым пакаяўся і цалкам яе кампенсаваў, заплаціўшы 520 рублёў. Ні на следстве, ні ў судзе мужчына не змог уцямна растлумачыць свае дзеянні.

«Паводле прысуду суда абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры трыццаці базавых велічынь, што складае 1200 рублёў, — паведаміў старшы памочнік пракурора Гомеля Аляксандр Шапавалаў. — Акрамя таго, устаноўлена, што пенсіянер пакутуе на хранічны алкагалізм, у сувязі з чым у дачыненні да яго ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння».

Чытайце таксама:

Мінчанка выкінула падораную парфуму з 12 паверха і пашкодзіла два аўтамабілі. Зараз у жанчыны — вялікія непрыемнасці

П'яны мінчук пабіўся з агітацыйным стэндам

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0