Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

На рэках Свіслач, Істачанка і Буг плануецца паставіць 1800 камерных стоек, каля 4,5 тыс. сістэм відэаназірання, якія будуць кругласутачна весці маніторынг навакольнага становішча. Акрамя таго, уздоўж водных аб'ектаў размесцяць тэлекамунікацыйныя вышкі, мноства цеплавізараў і спецыяльныя датчыкі, якія рэагуюць на ўсялякія фізічныя аб'екты ненатуральнага паходжання.

Памежная служба Польшчы ўжо заключыла кантракты на будаўніцтва з некалькімі кампаніямі, якія зоймуцца ўмацаваннем гэтага спецыфічнага ўчастка на мяжы з Беларуссю. На амбіцыйны праект выдзелена 364 млн злотых (больш за 91,5 млн даляраў).

У ведамстве заяўляюць, што падрадчыкам на ўзвядзенне ўсіх аб'ектаў і пракладку камунікацый адведзена 10-12 месяцаў. Праект часткова будзе фінансавацца Еўрапейскім Саюзам.

У памежнай службе Польшчы падкрэсліваюць, што новая сістэма на памежных з Беларуссю рэках Буг, Свіслач і Істачанка забяспечыць выяўленне падзей, звязаных з памежнай злачыннасцю: нелегальнай міграцыяй і кантрабандай тавараў. Новыя прыстасаванні дазволяць забяспечыць аўтаматызаваную бесперапыннасць і эфектыўнасць маніторынгу абароны дзяржаўнай мяжы Польшчы.

Таксама такім чынам разлічваюць палепшыць распазнаванне і выяўленне пагроз, у тым ліку іх выканаўцаў, збор доказаў і прыняцце мер, накіраваных на затрыманне злачынцаў.

Чытайце таксама:

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0